Іван Аляксандравіч Матыль
Іван Аляксандравіч Матыль | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 18 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1961 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Іван Аляксандравіч Матыль (18 верасня 1914[1], в. Дуброўскія Коханаўскага раёна[1], цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці — 1961) — беларускі журналіст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовае Аршанскае педагагічнае вучылішча. З 1932 года ў журналістыцы. Скончыў Мінскі інстытут журналістыкі (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, рашэннем ЦК ЛКСМ БССР, у 1942 годзе І. Матыль закінуты ў тыл праціўніка на тэрыторыю Беларусі. Кіраваў Магілёўскай абласной падпольнай камсамольскай арганізацыяй. У сакавіку 1944 года, пасля смерці Міхаіла Барашкава, зацверджаны на пасаду галоўнага рэдактара падпольнай «Чырвонай змены». Рэдакцыю «Чырвонай змены» І. Матыль узначальваў пэўны час і ў паваенныя гады, правёў вялікую работу па стварэнні аўтарскага калектыву, навучанні рэдакцыйных кадраў.[1]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны»[1]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бараноўскі Я. Тры «Звязды» // «Звязда» № 123 (27733), 3 ліп. 2014. — С. 5.
- Асобы
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі ў 1961 годзе
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Выпускнікі Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена»
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны